ВІТАЕМ!

Гісторыя замка

Гістарычны цэнтр Крэва

Рэстаўрацыйныя працы на замку

Юрыдычная старонка

Фотагалерэя

Вопыт іншых...

Як збіраць фальклёр...

Школьны музэй Крэва

Замкавы музэй Крэва

Летнікі

Гарачыя навіны

Віртуальная экскурсія

 

 

Мясцовы дабрачынны фонд

"КРЭЎСКІ ЗАМАК"

Віртуальная экскурсія па Крэва...


Дружа!

Запрашаем цябе на экскурсію ў Крэва.

Гэта не будзе забаўляльнай вандроўкай - гэта будзе агляд -аналіз існуючага патэнцыялу і праблемаў, якія мы павінны вырашыць. Час таго вымагае!

ПРЫГЛЕДЗЬСЯ да гэтай вёскі і, мажліва, ты ЗНОЙДЗЕШ адказы на свае пытанні ....

Такім чынам наперад!

Вёска Крэва размешчана наадлегласці 1 кіламетра на поўнач ад магістральнай трасы Масква-Мінск-Вільнюс,якая лучыць гэтыя тры сталіцы, апроч таго паселішча месціцца непасрэдна на шашы паміж райцэнтрамі Смаргонь і Ашмяны. Такім чынам вёска Крэва займае надзвычай выгоднае размяшчэнне адносна еўрапейскіх і рэспубліканскіх абласных магістраляў.

Крэва мае вялікі гісторыка-культурны і турыстычны патэнцыял, які выражаецца ў ягонай багатай гісторыі і перспектыўных турыстычных аб’ектах

Вёска Крэва месціцца ў жывапіснай лагчыне паміж пагоркаў і ўключае, з большага, забудову 1930-х гадоў пры мінімуме пазнейшых напластаванняў, а значыць рэпрэзентуе тып местачковай забудовы амаль без скажэнняў.

31.JPG

 

Паўночная частка паселішча мяжуе з Крэўскім лясгасам (дзе дарэчы заўсёды можна замовіць якасную прадукцыю :)), паўночна-заходняя – з гаспадарчым дваром калгаса, астатнія часткі мяжуюць з ворыўнымі землямі. Большая частка забудовы жылая аднапавярховая драўляная, размешчаная з розным аддаленнем ад краснай лініі вуліцы.

Сетка вуліц утварылась на працягу 700 год, развіўшыся з першапачатковага перакрыжавання дзвюх трактаў і гандлёвага пляца на перасячэнні. Паступовае разгалінаванне вулінай сеткі прывяло да стварэння жылых раёнаў з рознай плотнасцю забудовы і памерамі зямельных прысядзібных участкаў.

 

Згодна з гістарычнымі матэрыяламі, што былі выяўленыя ў архівах і бібліятэках, а апроч таго, з натурнымі даследваннямі перад намі выяўляецца наступная рэканструкцыя  працэса горадабудаўнічага развіцця мястэчка Крэва:

12-13 стаг. стаг. – гарадзішча меркавана племяннога хаўруса Крывічоў (крэвічоў), непадалёк ад гарадзішча знаходзіцца культавая гара, на якой мяшкуе язычніцкі каплан Крэва, які нёс на сабе судовыя абавязкі адносна ўсяго навакольнага абшару.

Дадзеныя аб’екты суадносяцца з узвышшамі на паўночнай частцы вёскі.

14-15 стаг. – Вялікі князь Гедзімін пастанаўляе паставіць мураваны замак у нізкім месцы ў 2 кіламетрах на поўдзень ад гарадзішча, куды штучна пераносіцца цэнтр паселішча, пры гэтым стары цэнтр не знікае, але застаецца ў якасці прадмесця.

16-18 стаг. стаг. – паселіша імкліва развіваецца. Найпершы вектар развіцця – у бок да прадмесця на месцы ранейшага гарадзішча. З’яўляюцца новыя прадмесці, умоўна назавем іх: Васкрасенскае (ад імя царквы), Татарскае (ад татараў, што жылі там пасля), Вулічышча (мясцовая назва), Мікольскае (ад імя царквы), Багданаўскае (ад імя вуліцы) і Закрэўе (ля гарадзішча, згадана вышэй). На некаторых прадмесцях паўсталі цэрквы, візуальныя восі паміж якімі, улучна з , сфармавалі ансамбль сярэдневяковага мястэчка.

19- пач.20 стаг. стаг. – паселішча разрасталася, паглынаючы прадмесці і ствараючы адзіную сетку вуліц, таксама штучна ўзнікалі новыя вуліцы, як, напрыклад уздоўж воднага канала пракапанага ў сярэдзіне 19 стаг.

Сяр. – 2-я пал.20 стаг. – фармальнае аб’яднанне некаторых вуліц у вадну бяз зменаў трасіроўкі.

 Ландшафт

Вёска Крэва месціцца у даліне рэчак Крэвянка і Шляхцянка, у лагчыне паміж высокіх пагоркаў.

Перапад вышыняў складае 40-50 м.

Самая нізкая кропка: 210.64 (даліна ракі Крэвянка у паўднёвай частцы) , самая высокая: 255 (Юрава гара).

Пагоркі знаходзяцца паабапал вуліцы Смаргонскай, з арыентацыяй – на усход (па левы бок вуліцы), на захад (па правы бок). Гэтаксама знаходзяцца паабапал вуліцы Багданаўскай – з такой жа арыентацыяй і паабапал вуліцы Ашмянскай , арыентацыяй схілаў на поўнач і поўдзень (па левы і па правы бок, адпаведна).

Схілы пагоркаў маюць пры вяршыне стромкі ухіл, які ля падножжа становіцца палогім

Паноўныя кропкі пагоркаў фарміруюцца ў дзве паўкольныя стужкі з поўдня на поўнач, якія разыходзяцца ў бакі вакол цэнтра паселішча і змыкаюцца на поўначы і поўдні, утвараючы так бы мовіць чашу (далей па тэксце “Чаша”).

Зялёныя насаджэнні складаюцца з ліставых, пераважна пасаджаных пры прыватных дварох, пры Юравай гары маецца мініятурны бярозавы гай.

 

 

Трэба зазначыць, што ня толькі праектных, але і ўвогулле поўнамаштабных гісторыка-архітэктурных даследванняў па дадзеным населеным пункце не праводзілася.

У 1980 годзе быў распрацаваны генплан цэнтральнай часткі вёскі Крэва (№ 80-5633-0-ГБ), які прадугледжваў развіццё вулічнай сеткі, уплатненне забудовы, праз дубляванне вуліц на тэрыторыі цяперашніх ворыўных зямельных надзелаў, памяншэнне плошы двароў, знос 1-сямейных дамоў і будаўніцтва на іх месцы блокавых дамоў павышанай умяшчальнасці. Апроч таго, канцавіны вуліцаў Смаргонскай, Багданаўскай і Ашмянскай прызнаваліся неперспектыўнымі і не падлягалі развіццю.

Выкананне мерапрыемстваў пазначаных у генплане 1980 года не прадстаўляецца магчымым з наступных прычынаў:

а) Некаторыя з вуліц, праведзеныя на генплане ня могуць быць рэалізаваныя, праз тое, што перапад вышыняў на ўастках трасіроўкі сягае да 20-30 м., а гэта ў сваю чаргу вядзе да надзвычайных выдатках для земляных працаў і робіць гэты пункт генплана у высокай ступені нерэнтабельным;

б) Да дадатковых выдаткаў вядзе і мерапрыемства па уплатненні праз раздзяленне зямельных участкаў, так як многія з іх прыватызаваныя цяперашнімі ўласнікамі;

в) Вышэйпазначаныя мерапрыемствы нерэнтабельныя, яшчэ і таму, што прырост насельніцтва на цяперашні адцінак часу – адмоўны, маем звесткі, што за апошні год у Крэве набылі 2 дамы, у той час, як вызвалілі каля 5.

г) Вышэйпазначаныя мерапрыемствы парушаць гістарычна складзеную горадабудаўнічую сітуацыю, прывядуць да парушэння планіровачных сувязяў і элементаў, складзеных на працягу апошніх 700 год.

д) ГАЛОЎНАЕ. Калі параўноўваць патэнцыял в. Крэва, як турыстычнага цэнтра з патэнцыялам ягож у якасці суб’екта любой іншай галіны гаспадаркі, то маем пераканацца – турыстычны патэнцыял нашмат пераважае і прыводзіць да выніка, што найлепшым было б прыстасаванне дадзенага населенага пункта пад комплексную турыстычную зону з развітай турыстычнай інфраструктурай.

Сінагога 19 ст.

Від унутры - 2006 год

ДОТ. 2005 год

Стары млын 19 ст.

Камень-чараўнік

 

 

 

     Праект створаны Мясцовым дабрачынным фондам "Крэўскі замак" . Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на Фонд абавязкова, 2007. Беларусь.

 

Сайт создан в системе uCoz