ВІТАЕМ!

Гісторыя замка

Гістарычны цэнтр Крэва

Рэстаўрацыйныя працы на замку

Юрыдычная старонка

Фотагалерэя

Вопыт іншых...

Як збіраць фальклёр...

Школьны музэй Крэва

Замкавы музэй Крэва

Летнікі

Гарачыя навіны

Віртуальная экскурсія

 

 

Мясцовы дабрачынны фонд

"КРЭЎСКІ ЗАМАК"

Уступнае слова...


Ёсць некалькі версіяў аб паходжанні назвы Крэва.  Па адной з іх, тут у свой час, жжыў апошні паганскі святар Крэва-Крывэйтас, ад якога і пайшла назва.   Па іншай версіі “Крэва” звязана з племем “крывічы”, якое сялілася ў гэтых мясцінах. Самі мясцовыя расказваюць, што калісьці тут адбылася бітва, у выніку якой мясцовая рэчка афарбавалася ў чырвоны колер, ад чаго і пайшла назва Крэва.

У пачатку 14 ст. (прыблізна 1323 г.)   у Крэва з’явіўся князь Гедымін, і распачаў будаўніцтва замка, які ўвайшоў у абарончую сістэму Наваградак – Гродна – Ліда – Крэва – Меднікі – Трокі, створаную для абароны ад крыжакоў.    Замак быў пабудаваны па еўрапейскай сістэме “кастэль” – гэта тып замка распаўсюджаны тады ў Еўропе, які ўяўляў сабой добра ўмацаваную фартэцыю, што служыла для захоўвання зброі і ўтрымання гарнізона.   

З усходу, поўдня, часткова захаду і поўначы замак бараніўся водамі рачулак.   УУ замку меліся дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі.  

У Вялікай вежы   жылі князь, яго чэлядзь і начальнік замкавай варты.  Княжацкія пакоі   размяшчаліся на другім паверсе, дзе вокны значна больш шырэйшыя, чым на астатніх паверхах.   Трэці паверх выконваў абарончыя функцыі. Вежа пры таўшчыні сцен 3 м. унізе і 2,5-2,6 м. на ўзроўні трэцяга паверха мела вышыню больш 25 м., таму што сёння ўцалелыя рэшткі яе дасягаюць вышыні каля 17,5 м. Замак – сведка важных падзей.

У 1382 г. у Княжацкай вежы па загаду Ягайлы быў задушаны яго дзядзька князь Кейстут. Вітаўт пры дапамозе служанкі цудам уцёк у Гародню.  У 1385 г. у Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомае ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за вялікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам.

У 1503-1506 гг.   замак штурмавалі і значна разбурылі войскі перакопскіх татараў.   Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў уцекач з Масковіі князь Андрэй Курбскі.  Замак зведваў шматлікія набегі і стрымліваў не адзін штурм. Ужо ў пач. 16 ст. ён быў “закінуты”. І паступова ператвараўся з ваеннага ў адміністрацыйны цэнтр, але яшчэ ў 18 ст.знаходзіўся ў добрым стане... 

Найбольшыя разбурэнні замак зведаў падчас Першай сусветнай  вайны, калі праз мястэчка праходзіла лінія фронта. У 20-х гг. замак кансервавалі польскія архітэктары. У 80-х гг. тут былі праведзеныя археалагічныя раскопкі. Цяперашні стан помніка – катастрафічны.

З 2005 года распачаў сваю дзейнасць    Мясцовы дабрачынны фонд "Крэўскі замак",  які паставіў за мэту асдзеянне кансервацыі слыннага помніка архітэктуры.  Сябры Фонда  запрашаюць усіх зацікаўленых далучыцца да справы ратавання замка! 

Штогод   праводзяцца студэнцкія летнікі, а таксама ладзіцца штогадовая   "КАРАНАЦЫЯ МІНДОЎГА".

МЫ РАДЫЯ ЎСІМ!!!

Мясцовы дабрачынны фонд "Крэўскі замак"
тэл. 029 551 333 5,   тэл.  029 854 80 68 62
e-mail: mailto:kreuski_zamak@tut.by

     Праект створаны Мясцовым дабрачынным фондам "Крэўскі замак" . Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на Фонд абавязкова, 2007. Беларусь.

 

Сайт создан в системе uCoz